Бадай, адным з асноўных праэктаў ЭГЦ "Явар" была падрыхтоўка, складанне і выданне энцыклапедычнага слоўніка "Беларуская міфалогія". Першая ў гісторыі Беларусі спроба сістэматычнага і поўнага апісання і аналізу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, фрагменты якой захаваліся да нашых дзён, па-ранейшаму выяўляючы адметнасць, жыццяздольнасць і аўтэнтычнасць сучаснага беларускага этнасу; найбольш дасканалая і дэталёвая на сённяшні дзень карціна протабеларускай мадэлі свету; рэканструкцыі архаічных міфаў, павер'яў, прыкметаў, засцярогаў і замоваў беларусаў - усё гэта і фармуе змест слоўніка.
Сярод аўтараў слоўніка - Сяргей Санько, Таццяна Валодзіна, Уладзімір Васілевіч, Людміла Дучыц, Эдвард Зайкоўскі, Іван Крук, Уладзімір Лобач, Андрэй Прохараў, Лія Салавей і інш. Складальнік - Ірына Клімковіч.
Слоўнік ужо вытрымаў 2 выданні за 2 гады. Рыхтуецца 3 выданне - перапрацаванае, значна дапоўненае і з ілюстраванымі артыкуламі. Пры жаданні вы можаце набыць слоўнік у аўтараў (тэлефон для даведак: (8-029) 636-16-28 (Velcom), Ірына Клімковіч).
|